Новости / Культура

У Баранавічах пачынаецца дзясяты сезон курсаў «Мова нанова»

10.09.2018, 11:48 / remove_red_eye 202 / chat_bubble

Бясплатныя беларускамоўныя курсы пачнуцца 12 верасня. На занятках усе жадаючыя змогуць навучыцца размаўляць па-беларуску і пазнаёміцца з цікавымі людзьмі Беларусі.

У Баранавічах пачынаецца дзясяты сезон курсаў «Мова нанова»

Фота: eclab.by/by

Бліжэйшыя заняткі наведае Ева Гілевіч, якая з’яўляецца рэпетытарам па англійскай і беларускай мовах у цэнтры «100 балаў». Два гады таму яна пераехала жыць у вёску, завяла гаспадарку, купіла каня.

На курсах Ева распавядзе пра жыццё за горадам і пра свайго каня: як яго ўтрымліваць і даглядаць за ім, – расказала Intex-press Юля Траццяк, вядучая курсаў «Мова нанова».

Заняткі пройдуць у сераду, 12 верасня ў People bar на Штакерау, 2А. Курсы пачнуцца ў 18.30 і будуць працягваццца каля дзвюх гадзін.

РЕКЛАМА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up