Новости / Культура

Беларускі гісторык Васіль Дубейка прачытае лекцыю пра невядомую гісторыю Баранавіцкага краю

31.08.2018, 15:48  / remove_red_eye 578   / chat_bubble0

Мерапрыемства пройдзе ў нядзелю, 2 верасня, на сядзібе Таварыства беларускай мовы ў Русіно.

Беларускі гісторык Васіль Дубейка прачытае лекцыю пра невядомую гісторыю Баранавіцкага краю

Васіль Дубейка падчас сустрэчы з прыхільнікамі беларускай культуры. Фота: facebook.com/aleksandr.sved3

На сустрэчы даследчык гісторыі, дырэктар Цешаўлянскай сярэдняй школы Васіль Дубейка распавядзе пра гісторыю Баранавіцкага краю. Частка інфармацыі, якую ён падрыхватаў для слухачоў, з’яўляецца не апублікаванай, паведаміў Intex-press Мікалай Падгайскі, старшыня Баранавіцкай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы.

Сустрэча пройдзе ў вёсцы Русіно ў 12.30 па адрасе: вуліца Сасновая, д. 5.

Як даехаць да Русіно: цягнікі на Лунінец: 8.17, 14.44, 17.27; на Слуцк: 7.40, 12.06 (пт, нд), 20.09; на Бухлічы: 8.17; на Удрыцк: 11.30 ці на маршрутным таксі, якое курсіруе кожную гадзіну з плошчы Леніна.

Як дабрацца з Русіно да Баранавіч: цягнікі – 6.55, 9.30, 12.10, 16.38, 16.55 (пт, сб, нд), 19.30, 20.07, 21.46. Ці на маршрутным таксі, якое спыняецца кожную гадзіну каля магазіна.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии