Автор: Людміла СЦЯЦКО

12:06, 29 августа 2018

Культура

remove_red_eye 238

Баранавіцкае прадпрыемства вучыць карыстальнікаў сацсетак беларускаму алфавіту

«Баранавічхлебапрадукт» у сваіх групах у сацсетках стварыў рубрыку «Словы на мове», у якой прапанаваў падпісчыкам скласці разам беларускі алфавіт.

«У нас цікавая прапанова: давайце разам створым беларускі алфавіт з малюнкаў у нашай новай рубрыцы «Словы на мове», а потым паглядзім, што атрымаецца. Першая літара – А, і наша слова «Абрус». Прапаноўвайце свае прыгожыя беларускія словы на «А» на любую тэму!» – так прэзентавала прадпрыемства сваю ініцыятыву.

На старонцы ўжо з’явіліся літары А, Б, В і Г.

Карыстальнікі адгукнуліся на новую рубрыку, але пакуль не вельмі актыўна прапаноўваюць свае варыянты. Пры тым, што ў групе амаль 1800 удзельнікаў, беларускі алфавіт дапамагаюць складаць чалавек пяць.

РЕКЛАМА


Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up