Новости / Общество

Мітрапаліт Кандрусевіч пра рэстаран ля Курапатаў: «Як такое магло здарыцца? Хто і чаму даў дазвол?»

7.08.2018, 11:10 / remove_red_eye 275 / chat_bubble0

Падчас прамовы ў менскім архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі 6 жніўня ў Менску арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выказаўся пра будоўлю рэстарацыі «Поедем поедим».

Мітрапаліт Кандрусевіч пра рэстаран ля Курапатаў: «Як такое магло здарыцца? Хто і чаму даў дазвол?»

Митинг протеста в Куропатах. Фото: tut.by

— Апошнія месяцы першымі навінамі ў нашай краіне з’яўляецца праблема рэстарана «Поедем поедим», размешчанага побач з Галгофай нашага народа — урочышчам Курапаты. Як такое магло здарыцца? Хто і чаму даў дазвол? Дзе этычныя нормы паводзінаў? Чаму побач з месцам генацыду нашага народа пабудавалі месца для забавы? Ці адэкватны чалавек пойдзе туды, ці будзе там весяліцца, гледзячы праз вакно на месца жудаснай мучаніцкай смерці нашых продкаў? — цытуе Кандрусевіча «Салiдарнасць».

А можа, сумленне тых, хто даваў дазвол, хто будаваў і хто туды ідзе, спіць?.. Выглядае, што імкненне да нажывы любым коштам становіцца большым за павагу да месцаў пахавання памерлых, тым больш нявінна загінулых.

На думку Кандрусевіча, у Курапатах патрэбны мемарыял — месца малітвы і роздуму над тым, што можа зрабіць адсутнасць любові да бліжняга, каб падобнае ніколі больш не паўтарылася, а не забаўляльныя цэнтры.

РЕКЛАМА

Таксама мітрапаліт падзяліўся трывогай, выкліканай так званым ўпарадкаваннем Вайсковых могілак.

— Старыя могілкі сапраўды патрабуюць упарадкавання, але не коштам нашай гісторыі. А нацыя, якая забываецца пра сваю гісторыю, гэтым самым адракаецца ад сваіх каранёў і не мае будучыні.

Узнятыя вышэй праблемы нашага грамадства і рэстаран «Поедем поедим» — гэта «лакмусавая паперка» маральнага стану нашага грамадства, якое патрабуе перадусім духоўнай перамены, — прамовіў Кандрусевіч.


Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
  Подписаться  
Уведомление о
Scroll Up