Новости Интекс-пресс / Образование

У Баранавічах бацькі першакласнікаў дамагліся, каб беларускамоўны клас стварылі ў гімназіі №4

31.07.2018, 11:52 / remove_red_eye 1503 / chat_bubble
У Баранавічах бацькі першакласнікаў дамагліся, каб беларускамоўны клас стварылі ў гімназіі №4

Бацькі будучых першакласнікаў. Фота: Іntex-press

Два гады жыхары Баранавіч дабіваліся стварэння беларускамоўнага класа ў гімназіі, што знаходзіцца ў цэнтры горада. Раней улады прапаноўвалі ім іншыя школы ў мікрараёнах.

Адкрыць беларускамоўны клас ў гімназіі прапанаваў Сяргей Пузікаў, кіраўнік упраўлення па адукацыі гарвыканкама, пасля сустрэчы бацькоў з кіраўніцтвам горада 25 ліпеня.

30 ліпеня ва ўпраўленні па адукацыі прынялі канчатковае рашэнне стварыць клас на базе гімназіі №4. Першы год дзеці будуць навучацца ў садку №50, які размешчаны ў Паўночным мікрараёне. З другога класа заняткі будуць праходзіць на базе гімназіі.

– Нас такі варыянт задавальняе. Першыя класы гімназіі будуць навучацца таксама ў садках, і мы не выключэнне, – распавяла Intex-press Таццяна Малашчанка, маці адной з будучых першакласніц.

РЕКЛАМА

Цяпер бацькі азадачаныя пытаннем, хто можа стаць першай настаўніцай у іх дзяцей. Ва ўпраўленні па адукацыі іх запэўнілі, што ў гімназіі ёсць шэсць настаўнікаў, якія могуць навучаць па-беларуску іх дзяцей.

Якасць адукацыі ў гімназіі вельмі добрая, таму спадзяемся, што пытанняў да настаўніка ў нас не будзе, – сказала Таццяна Малашчанка.

Калі вы таксама жадаеце, каб вашы першакласнікі навучаліся на беларускай мове, звяртайцеся ў гімназію №4. Пакуль заявы ў такі клас падалі дзевяць чалавек.


Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up