Новости / Общество

Сёння Дзень Незалежнасці, які адмянілі ў 1996 годзе

27.07.2018, 8:36 / remove_red_eye 433 / chat_bubble

З 1991 па 1996 год 27 ліпеня было афіцыйным Днём Незалежнасці Беларусі.

Сёння Дзень Незалежнасці, які адмянілі ў 1996 годзе

27 ліпеня 1992 г. Дэманстрацыя на Дзень Незалежнасці ў Мінску. Фота з кнігі С. Навумчыка «Сем гадоў адраджэння»

27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце.

Яна абвясціла поўны дзяржаўны суверэнітэт БССР як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў і незалежнасць знешніх адносінах.

25 жніўня 1991 года Дэкларацыя атрымала статус канстытуцыйнага закона, на падставе якога былі ўнесеныя змены і дапаўненні ў Канстытуцыю БССР 1978 года. Фактычна Беларусь стала незалежнай.

РЕКЛАМА

19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб назве рэспублікі, у адпаведнасці з якім яна стала называцца Рэспублікай Беларусь. Была ўведзена новая дзяржаўная сімволіка — бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня».

8 снежня 1991 года ў беларускай урадавай рэзідэнцыі ў Віскулях Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны дэнансавалі дагавор 1922 г. аб утварэнні СССР.

З 1991 па 1996 год галоўнае нацыянальнае свята — Дзень Незалежнасці — адзначаўся 27 ліпеня і быў прымеркаваны да даты прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце.

Пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі падчас рэспубліканскага рэферэндуму 1996 года было прынята рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці 3 ліпеня, у дзень вызвалення Мінска ад нацыстаў.

Раней грамадскасць адзначала 27 ліпеня, як і Дзень Волі, рознымі акцыямі. Праўда, не такім маштабнымі, як на 25 Сакавіка.


Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up