Новости / Город

Беларускамоўны клас для першакласнікаў можа з’явіцца ў баранавіцкай гімназіі №4 альбо ў СШ №9

27.07.2018, 16:45 / remove_red_eye 582 / chat_bubble

Ужо два гады жыхары Баранавіч спрабуюць дабіцца стварэння беларускамоўнага класа ў гімназіі №4, што знаходзіцца ў цэнтры горада.

Беларускамоўны клас для першакласнікаў можа з’явіцца ў баранавіцкай гімназіі №4 альбо ў СШ №9

Бацькі будучых першакласнікаў. Фота: Іntex-press

Чарговая сустрэча бацькоў з кіраўніцтвам горада адбылася 25 ліпеня. На ей прысутнічалі старшыня Баранавіцкага гарвыканкама Юрый Грамакоўскі, кіраўнік упраўлення па адукацыі Сяргей Пузікаў і праваабаронца Сяргей Гоўша.

– На сустрэчы нам прапанавалі адкрыць клас у СШ №9. Гэта ўжо лепш, чым школа №16, бо знаходзіцца ў цэнтры, – распавяла Intex-press Таццяна Малашчанка, маці адной з будучых першакласніц. – Канечне, гэта нас здзівіла, мы чакалі горшага. Пасля сустрэчы з’явілася надзея на адкрыццё класа ў гімназіі.

27 ліпеня бацькоў выклікаў кіраўнік упраўлення па адукацыі гарвыканкама. Па словах Таццяны Малашчанкi, ён прапанаваў яшчэ адзін варыянт:

РЕКЛАМА

– Дзяцей могуць узяць у гімназію, але ў першым класе яны будуць займацца ў дзіцячым садку. А ўжо з другога класа будуць вучыцца ў самой гімназіі.

Сяргей Пузікаў распавеў бацькам, што цяпер вырашаецца, у якім садку змогуць займацца іх дзеці.


Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up