Новости / Образование

Бацькі баранавіцкіх першакласнікаў, якія жадаюць навучаць дзяцей па-беларуску, даслалі электронны ліст у Міністэрства адукацыі

16.07.2018, 17:13 / remove_red_eye 751 / chat_bubble

Ужо два гады жыхары Баранавіч спрабуюць дабіцца стварэння беларускамоўнага класа ў гімназіі №4, што знаходзіцца ў цэнтры горада. Улады адпраўляюць іх дзяцей вучыцца ва ўстанову аднаго з мікрараёнаў – СШ №16.

Бацькі баранавіцкіх першакласнікаў, якія жадаюць навучаць дзяцей па-беларуску, даслалі электронны ліст у Міністэрства адукацыі

Бацькі будучых першакласнікаў. Фота: Іntex-press

Свой электронны зварот дзесяць бацькоў 16 ліпеня накіравалі ў міністэрства, праз пару дзён яны па пошце дашлюць ў міністэрства зварот з подпісамі, а копію – у гарвыканкам. Ці адкрыецца беларускамоўны клас у гімназіі №4, дагэтуль невядома.

«Няўжо для 10 маленькіх беларусікаў, бацькі якіх адважыліся заявіць пра свой нацыянальны гонар і годнасць, у раённым цэнтры зноў не могуць знайсці месца?! <…>Складваецца ўражанне свядомага знішчэння беларускамоўнай адукацыі, што з’яўляецца прыкметай этнацыду беларусаў, які, па меркаванні навукоўцаў, з’яўляецца адной з формаў генацыду, заснаванай на інфармацыйных тэхналогіях. <…>Настойваем на выкананні нашых законных патрабаванняў і звяртаемся да Вас з просьбай забяспечыць навучанне нашых дзяцей на дзяржаўнай беларускай мове ў гімназіі №4 г. Баранавічы», – звяртаюцца яны да Міністэрства адукацыі.

За адкрыццё беларускага першага класа ў гімназіі №4 бацькі змагаюцца другі год.

РЕКЛАМА

Чарговы бацькоўскі сход по гэтым пытанні адбыўся 12 ліпеня. На ім акрамя бацькоў прысутнічалі старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Анісім, сябры Баранавіцкага аддзялення Таварыства беларускай мовы, выконваючая абавязкі кіраўніка ўпраўлення па адукацыі Вера Вайцяхоўская, дырэктар гімназіі №4 Вадзім Шчарбакоў і дырэктар сярэдняй школы №16 Вячаслаў Дзяўго.

Алена Анісім падтрымала бацькоў і выказала думку, што ў будучыні гімназія магла б стаць цалкам беларускамоўнай.

Знайсці нейкае паразуменне на сходзе паміж бакамі не атрымалася.


Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up