Автор: Радыё Свабода

21:18, 20 июня 2018

Общество

remove_red_eye 1339

На Данбасе восем ураджэнцаў Беларусі загінулі ў баях за Украіну. Спіс

Помнік загінуўшым за Украіну беларусам. Фота: svaboda.org

Ва Украіне актывісты пры падтрымцы Нацыянальнага вайскова-гістарычнага музея распрацавалі электронную «Кнігу памяці загінуўшых за Украіну».

Па стане на травень 2018 года ў пералік уключана 3885 прозвішчаў добраахвотнікаў і вайскоўцаў, якія загінулі на Данбасе ў зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі. Аўтары праекта адзначаюць, што ў спіс уключаны таксама і «небаявыя страты», паведамляе Радыё Свабода.

Алег Падароўскі.  Фото: svaboda.org

Алег Падароўскі. Фото: svaboda.org

Сярод тых, хто загінуў, — восем народжаных у Беларусі:

  1. Будзько Аляксандр Анатольевіч, нарадзіўся ў Гомелі, загінуў 17 лістапада 2014 года ў раёне Дэбальцава Данецкай вобласці. Пахаваны ў Чарнігаве.
  2. Вярэніч Алег Уладзіміравіч (псеўданім «Лешы»), нарадзіўся ў Лунінцы, загінуў 9 верасня 2016 года пад Мар’інкай Данецкай вобласці. Пахаваны ў вёсцы Новая Парафіеўка, Харкаўская вобласць.
  3. Ганчарэнка Васіль Уладзіміравіч (псеўданім «Вагон»), нарадзіўся ў Наваградку, памёр 31 жніўня 2014 года ў «выніку захворвання і фальшывага дыягназу». Пахаваны ў горадзе Белая Царква, Кіеўская вобласць.
  4. Казачонак Дзмітрый Валер’евіч, нарадзіўся ў вёсцы Засценкі Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці, загінуў 7 траўня 2015 года пад паселішчам Луганскае, Арцёмаўскі раён, Данецкая вобласць. Пахаваны ў вёсцы Куразваны, Гашчанскі раён, Ровенская вобласць.
  5. Падароўскі Алег Генадзьевіч (псеўданімы «Сняжок» і «Анубіс»), нарадзіўся ў Берасці, памёр 3 лістапада 2016 года ў выніку цяжкага захворвання. Пахаваны ў Дняпры.
  6. Сокалачка Юрый Іванавіч, нарадзіўся ў вёсцы Ластаўкі, Кобрынскі раён, Берасцейская вобласць, загінуў 28 верасня 2014 года падчас абароны Данецкага аэрапорта. Пахаваны ў Закарпацкай вобласці.
  7. Туркоў Ігар Леанідавіч (псеўданім «Партызан»), нарадзіўся ў Наваполацку, загінуў 12 лютага 2015 года падчас «зачысткі» тэрыторыі ад рэшткаў незаконных узброеных фармаванняў каля вёскі Логвінава, на трасе Дэбальцава — Арцёмаўск, Данецкая вобласць. Пахаваны ў Дняпры. ​
  8. Чаркашын Аляксандр Мікалаевіч (псеўданім «Тарас»), нарадзіўся ў Берасці, памёр 28 жніўня 2015 года ад раненняў, атрыманых у баі каля вёскі Белая Камянка, Данецкая вобласць. Пахаваны ў Берасцейскім раёне.
    Аляксандр Чаркашын. Фото: svaboda.org

    Аляксандр Чаркашын. Фото: svaboda.org

РЕКЛАМА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up