Автор: Intex-press

16:15, 20 июня 2018

Культура

remove_red_eye 588

Аграгарадок «Русіно» запрашае на свята «Напевы зямлі маёй»

Цэнтр народных рамёстваў у Русіно. Фота: архіў Intex-press

Cвята адбудзецца 23 червеня ў цэнтры народных рамёстваў па адрасе: аграгарадок Русіно, вул. Лугавая, 6.

Праграма:

14.00 – святочная радыёгазета.

15.00-19.00 — выстава народнай творчасці майстроў раёна «Скарбаў россып залаты».

— майстар-клас па выкананні дэкаратыўных вырабаў з бяросты, пляценні паясоў, вышыўцы, роспісе па шкле, разьбе па дрэве;

РЕКЛАМА

— выстава беларускай традыцыйнай кухні «Гарбата з водарам мядку склікае талаку»;

— выстава — міні-музей народнага быту «Дакрануцца да мінулага»;

— бібліятэчнае падвор’е (фотазона, літаратурнае кафэ, бібліялато);

— гульнявая фальклорная пляцоўка «Русіноўская пагулянка»;

— гандлёвыя рады «Смачна есці»;

— «Вясёлка дзяцінства» (батуты, электрамабілі);

— экскурсія на млын «Млын меле – хлеб будзе!»

Імправізаваная сцэна

15.00-15.05 — пралог свята «Паслухай, што гавораць рушнікі»;

15.05-15.10 – адкрыццё свята «З Несцеркам па родным краі»;

15.10-19.00 — выступленне фальклорных калектываў і асобных выканаўцаў песеннага, танцавальнага і вуснага фальклору Баранавіцкага раёна і гасцей свята.

Трапіць на свята можна на цягніку «Баранавічы — Лунінец», адпраўленне з Палескага вакзала ў 14.44, і на маршрутным таксі «Баранавічы – Русіно», адпраўленне ад прыпынку «плошча Леніна» ў 11.45, 13.00, 14.45.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up