Автор: Кацярына БУБЕН

19:06, 12 июня 2018

Образование

remove_red_eye 1182

У баранавіцкую гімназію падалі заявы бацькі дзевяцярых першакласнікаў, але з’яўленне беларускамоўнага класа пад пытаннем

Бацькі будучых першакласнікаў. Фота: Іntex-press

Бацькі будучых школьнікаў, якія хочуць навучаць дзяцей па-беларуску, 12 чэрвеня занеслі заявы ў гімназію №4, але яны не ўпэўненыя, што першы беларускамоўны клас у гімназіі ўсё ж такі адкрыюць.

Заявы дырэктар гімназіі №4 прыняў ад дзевяці сямей. Але і пасля гэтага ў бацькоў застаюцца сумненні.

Дырэктар зноў прапанаваў нам звярнуцца ў школу №16, але ж мы да апошняга будзем змагацца за адкрыццё класа менавіта ў гімназіі, – распавяла Intex-press Таццяна Малашчанка, маці адной з будучых першакласніц.

У баранавіцкую гімназію падалі заявы бацькі дзевяцярых першакласнікаў, але з’яўленне беларускамоўнага класа пад пытаннем — Intex-press. Последние новости города Барановичи, Беларуси и Мира

Чарга на падачу дакументаў для залічэння ў першы клас.

Па словах бацькоў, дырэктар гімназіі папярэдзіў, што прыём заявы не азначае, што беларускамоўны клас будзе адкрыты, але па чарговасці іх дзеці трапляюць ў рускамоўны клас. А тое, што бацькам астатніх першакласнікаў не прапаноўваюць на выбар беларускую і рускую мовы навучання, яны лічаць дыскрымінацыяй.

РЕКЛАМА

Дырэктар гімназіі №4 Вадзім Шчарбакоў распавёў Intex-press, што пытанне аб адкрыцці малакамплектных класаў было разгледжана на сустрэчы бацькоў са старшынёй гарвыканкама.

Бацькам прапанавалі сабраць 24 будучых першакласнікі, каб адкрыць беларускамоўны клас у гімназіі, у іншым выпадку малакамплектны клас прапанавалі адкрыць у школе №16, дзе для гэтага ёсць усе ўмовы, – адзначыў Вадзім Шчарбакоў. – Цяпер узнікае пытанне: яны абіраюць мову навучання ці менавіта гімназію. Бацькі не разумеюць, што, калі я ствару клас для гэтых дзевяці дзяцей, мне трэба будзе адмовіць 28 сем’ям, якія хацелі б вучыць дзяцей па-руску.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up