Новости Интекс-пресс / Общество

Касманаўт Кавалёнак пра Курапаты: Нельга, каб побач са святым месцам былі гулянкі з голымі азадкамі

12.06.2018, 12:28 / remove_red_eye 271 / chat_bubble
Касманаўт Кавалёнак пра Курапаты: Нельга, каб побач са святым месцам былі гулянкі з голымі азадкамі

Фото: Belarus.by

Cваім бачаннем канфлікту вакол рэстарацыі каля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Курапатах падзяліўся Уладзімір Кавалёнак.

Касманаўт, прэзідэнт Федэрацыі касманаўтыкі Расіі, у мінулым — дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі, начальнік Вайскова-паветранай інжынернай акадэміі РФ сказаў Радыё Свабодзе:

– Мне цяжка меркаваць, я жыву па-за межамі Беларусі, у Расіі, але я беларус. Я лічу, што Курапаты — гэта самае святое месца для кожнага нармальнага беларуса пры цвярозым розуме. Мы ўсе павінны ведаць, што там было.

І рабіць там рэстаран, каб побач з гэтым святым месцам былі гулянкі з голымі азадкамі, — я гэтага не вітаў бы. На беларускай зямлі даволі месца, дзе можна збудаваць рэстаран, які быў бы больш аддалены ад Курапатаў. 

РЕКЛАМА

Я не пайшоў бы ў такі рэстаран, калі побач Курапаты.

Пад Мінскам ужо некалькі тыдняў адбываецца акцыі пратэсту супраць адкрыцця побач з Курапатамі рэстарацыі «Паедзем, паядзім».


Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up