Автор: Еврорадио

17:23, 7 июня 2018

Общество

remove_red_eye 445

У Курапатах адбыліся сутычкі супрацоўнікаў рэстарана з актывістамі

Фота: svaboda.org

Каля рэстарана «Поедем поедим» (раней вядомага як «Бульбаш-хол») працягваецца супрацьстаянне. Абаронцы Курапатаў сёння вывесілі на сценах забаўляльнага комплексу партрэты людзей, якія, хутчэй за ўсё, расстраляныя ў Курапатах, тэрыторыя якіх пачынаецца за 50 метраў ад комплексу.

Як перадае Радыё «Свабода», супрацоўнік рэстарацыі Дзмітрый пачаў зрываць плакаты, адбылася бойка з абаронцамі Курапатаў. Па словах актывістаў, супрацоўнік рэстарана быў нецвярозы, яго спрабавалі затрымаць, каб перадаць міліцыі, але ўрэшце адпусцілі. Кінарэжысёр Аляксей Туровіч напісаў заяву на супрацоўніка рэстарана, але адмовіўся сядаць у міліцэйскую машыну — без гэтага міліцыянты адмовіліся прымаць заяву пра напад.

Работнікі забаўляльнага комплексу паспелі сарваць некалькі плакатаў са сцен, але абаронцы Курапатаў абаранілі астатнія плакаты. Міліцыянты ў кароткую сутычку не ўмешваліся, паведамляе Еурарадыё.

Міліцыя пакуль што не затрымлівала абаронцаў Курапатаў. Міліцыянты перапісалі пашпартныя звесткі пратэстоўцаў і склалі пратакол на сустаршыню БХД Паўла Севярынца.

РЕКЛАМА

Намеснік начальніка УУС Мінаблвыканкама — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі палкоўнік міліцыі​ Віталь Казлоў папярэдзіў актывістаў пра адказнасць. Праваабаронца Наталля Гарачка ў сваю чаргу папярэдзіла пра адказнасць яго самога.

Рэстаран быў узведзены ў ахоўнай зоне Курапатаў, якую потым пасунулі дзеля яго. Абаронцы Курапатаў лічаць дзейнасць забаўляльнага комплексу каля мемарыялу амаральнай і патрабуюць, каб на месцы рэстарана быў музей.

Фота: svaboda.org

Фота: svaboda.org

Фота: svaboda.org

Фота: svaboda.org

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up