Автор: Радыё Свабода

15:51, 3 июня 2018

Общество

remove_red_eye 268

У Курапатах праходзіць «Дзень памяці пра генацыд». Людзі пратэстуюць супраць будаўніцтва рэстарана побач з месцам расстрэлаў

Фота: https://tut.by/

Ва ўрочышчы Курапаты, што пад Мінскам, а 13-й гадзіне 3 чэрвеня пачаўся арганізаваны КХП-БНФ і санкцыянаваны ўладамі мітынг-рэквіэм «Дзень памяці пра генацыд», паведамляе «Радыё Свабода».

Па звестках «Свабоды», на акцыю сабраліся некалькі соцень чалавек, а партал tut.by паведамляе пра 200 чалавек. Мерапрыемства ўзгоднена з Мінаблвыканкамам.

Намеснік КХП-БНФ Юрась Беленькі заявіў, што курапацкая трагедыя не сышла ў мінулае і можа паўтарыцца — ён згадаў, што міністр унутраных справаў Беларусі Ігар Шуневіч апранае форму НКУС (ён кажа, так «выказвае павагу»), а гэта «тое ж Гестапа і СС», кажа Беленькі.

РЕКЛАМА

Мітынг прысвечаны 30-годдзю з дня адкрыцця праўды пра ўрочышча пад Мінскам. Даследчыкі мяркуюць, што пад бальшавіцкія рэпрэсіі, якія мелі масавы характар у 1917—1953 гадах, падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы. Паводле розных падлікаў, карнікі НКУС расстралялі ў Курапатах з 1937-га па 1941 год ад 30 да 250 тысяч чалавек.

Акцыя адбываецца на тле пратэстаў супраць адкрыцця каля комплексу рэстарацыі «Паедзем, паядзім» на тэрыторыі комплексу, што раней атрымаў назву «Бульбаш-хол».

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up