Ужо восем баранавіцкіх сямей хочуць аддаць дзяцей у беларускамоўны першы клас у гімназію. Але гэтага мала – шукаюць ахвотных
Заявы на паступленне ў першы клас установы адукацыі пачнуць прымаць 12 чэрвеня.
Дабіцца адкрыцця беларускамоўнага класа спрабавалі бацькі пяці дзяцей. 16 мая ў гімназіі №4 адбыўся бацькоўскі сход, на якім выступіла ініцыятыўная группа. У выніку яшчэ тры сям’і вырашылі навучаць сваіх дзяцей па-беларуску. Але і гэтага мала.
– Дырэктар гімназіі №4 даў нам тыдзень, каб мы сабралі паўнавартасны клас, – распавяла Intex–press, Таццяна Малашчанка, маці адной з будучых першакласнікаў. – Мы спадзяемся, што ў нас атрымаецца адкрыць беларускамоўны клас у цэнтры горада.
Бацькі гатовы ісці на ўступкі: калі ў школе не будзе памяшкання, яны паспрабуюць знайсці месца ў дзіцячым садку.
Калі вы таксама жадаеце навучаць сваіх будучых першакласнікаў па-беларуску, звяртайцеся па тэлефоне +375 29 723-53-60 (Таццяна).