Новости / Общество

Беларуская мова на пакаваннях: раённыя ўлады Баранавіч згодны, гарадскія сумняваюцца

10.05.2018, 11:01  / remove_red_eye 753   / chat_bubble0

Юрыст Ігар Случак працягвае рассылаць звароты мясцовым уладам з просьбай выказаць сваю пазіцыю па пытанні ўнясення зменаў у закон «Аб абароне правоў спажыўцоў». Ігар высвятляе стаўленне кіраўніцтва гар- і райвыканкамаў да прапановы зрабіць абавязковым размяшчэнне як рускай, так і беларускай мовы на ўпакоўках тавараў, што прадаюцца ў Беларусі.

Беларуская мова на пакаваннях: раённыя ўлады Баранавіч згодны, гарадскія сумняваюцца

Фота: euroradio.fm

Днямі Ігар Случак атрымаў адказы ад гарадскіх і раённых уладаў Баранавіч. Сітуацыя нетыповая — погляды абсалютна не супадаюць, пiша «Наша Нiва».

Баранавіцкі гарвыканкам у лісце зазначае, што падтрымлівае меры, якія спрыяюць замацаванню раўнапраўнасці абедзвюх дзяржаўных моў. Але мяркуе, што змены, пра якія гаворыць Случак, пацягнуць дадатковыя выдаткі для вытворцаў, якім давядзецца набыць дарагое абсталяванне, каб змясціць інфармацыю на дзвюх мовах. Гарвыканкам не бярэцца сказаць адназначна, падтрымлівае ці не падтрымлівае падобныя змены, а толькі ўказвае на неабходнасць «дасканалага аналізу і экспертызы».

Фото: nn.by

Фото: nn.by

У той час як Баранавіцкі райвыканкам лічыць прапанову грунтоўнай і адназначна «выказвае сваю падтрымку».

Поделиться: