ТБМ распачало цыкл лекцый пра невядомую гісторыю баранавіцкага краю
Сустрэча адбылася на сядзібе Таварыства беларускай мовы ў вёсцы Русіно 22 красавіка.
Лекцыю правёў Васіль Дубейка, гісторык, дырэктар Цешаўлянскай сярэдняй школы. Па яго словах, галоўная мэта сустрэч – зацікавіць слухачоў даведваннем пра свой радавод.
Сустрэчы будуць адбывацца раз на два тыдні (наступная 6 мая). На іх Васіль Дубейка распавядзе слухачам гісторыю Баранавіччыны да XX стагоддзя.
– Я ўжо 30 год займаюся краязнаўчай дзейнасцю. За гэты час сабраў мноства цікавых фактаў пра гісторыю Баранавіччыны. А зараз імі дзялюся са слухачамі. Гэта не проста лекцыі, гэта гістарычныя гутаркі, на якіх прысутныя могуць таксама паведамляць цікавыя звесткі. На першай сустрэчы ўсе прысутныя даведаліся пра гісторыю нашага краю канца XIV–XV стагоддзяў, – распавёў Intex-press Васіль Дубейка.