Новости / Город

Бясплатная арніталагічная экскурсія пройдзе ў Баранавічах

20.04.2018, 10:10 / remove_red_eye 487 / chat_bubble

Мерапрыемства пачнецца 21 красавіка, у 16.30, каля Свяцілаўскага возера.

Бясплатная арніталагічная экскурсія пройдзе ў Баранавічах

Фота: pixabay.com

Прысутных навучаць вызначаць віды птушак.

Экскурсія працягнецца 1–1,5 гадзіны. Пра жыццё птушак распавядзе Дзмітрый Вінчэўскі, арнітолаг і бёрдуотчар, рэдактар сайта «Птушкі штодня» ў рамках праекта «Будзь здаровы разам з птушкамі!».

Удзельнікі экскурсіі будуць карыстацца оптыкай і вызначальнікамі.

РЕКЛАМА

Сустрэча запланавана каля крамы «Златка» (Паўночны мікрараён). Даехаць можна аўтобусамі №№ 3, 6, 10, 12, 16, 18.

Праект рэалізуе ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» ў межах міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь» («БЕЛМЕД»), ён фінансуецца Еўрапейскім саюзам з падтрымкай ПРААН, СААЗ, ЮНІСЕФ і ЮНФПА, у партнёрстве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па тэл. +375 33 688-75-89.


Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up