Автор: Intex-press

17:55, 18 апреля 2018

Общество

remove_red_eye 369

Беларускі філосаф напісаў кнігу для тых, хто «хоць раз у жыцці адчуваў страх смерці», і збірае грошы на яе выданне

Алесь Анціпенка абвесціў збор сродкаў на выданне сваёй новай кнігі «Прыпадобніўшыся да насарога». Ён перакананы, што сярод жыхароў Баранавіч таксама ёсць яго чытачы, тыя, каму кніжка будзе цікавая.

– Я стараўся пісаць проста. І, з майго гледзішча, кніжка мае чытацца лёгка. Калі чалавек хоць раз у жыцці адчуваў страх смерці, задумваўся, а навошта я на зямлі, а што там за той цемрай, якую я бачу, калі заплюшчваю вочы? Вось кажуць, Бог ёсць? Але чаму я Яго не бачу? Чаму я ды іншыя людзі пакутуюць? Што з гэтым рабіць? Гэта спроба адказаць на некаторыя важныя пытанні, – сказаў Алесь Анціпенка Intex-press.

Змест кнігі складаюць таксама пераклады класічнага твора Тао Тэ Чінг вялікага кітайскага містыка Лао Цзы і будысцкай «Кхагавісана суты».

Тэксты кнігі аб’ядноўвае ідэя «схаванага чалавека» альбо не заўсёды відавочных структур нашага існавання, якія, каб быць убачанымі, патрабуюць змены пазіцыі ці ўнутранай саматрансфармацыі.

РЕКЛАМА

Падтрымаць праект можна тут.

Алесь Анціпенка — аўтар кнігі «Быць прысутным» (2012), адзін з заснавальнікаў Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, былы кіраўнік «Беларускага калегіюма». Кандыдат філасофскіх навук.

Партнёр праекта — «Кнігазбор», недзяржаўнага выдавецтва, вядомага серыяй кніг беларускай класікі, дзіцячых кніг і кніг сучасных аўтараў.

 

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up