Автор: Кацярына БУБЕН

18:42, 14 апреля 2018

Образование

remove_red_eye 583

Мінскія актывісты ў Баранавічах будуць збіраць подпісы за наданне БарДУ імя Барыса Кіта

Барыс Кіт. Фота: Helmut Fricke, faz.net

Мерапрыемства адбудзецца 15 красавіка.

Ідэя надаць Баранавіцкаму ўніверсітэту імя Барыса Кіта належыць грамадскаму руху «Дзея».

Барыс Кіт памёр у пачатку гэтага года. Мы думалі, як ушанаваць яго памяць. Вялікая частка яго жыцця звязана з Баранавічамі, таму, нам здаецца, што найлепшая ідэя – надаць БарДУ яго імя, – распавяла Intex-press Аліна Нагорная, актывістка грамадскага руху «Дзея».

Падчас збору подпісаў запланавана сустрэча з Хрысцінай Юханэсан, амбасадаркай Швецыі ў Беларусі (у 11 гадзін, на вуліцы Леніна, 53).

РЕКЛАМА

Таксама 15 красавіка ў People Bar (бульвар Штакерау, 8) пройдзе лекцыя журналіста і пісьменніка Валерыя Каліноўскага, якая будзе прысвечана Барысу Кіту. Пачатак сустрэчы а 18-й гадзіне, уваход вольны.

ДАВЕДКА

Барыс Кіт (1910–2018) – беларускі грамадскі дзеяч, канструктар амерыканскай ракетнай тэхнікі. Некаторы час працаваў школьным інспектарам у Баранавіцкай вобласці, арганізоўваў пачатковыя і сярэднія беларускія школы.

Чытайце таксама: Самы знакаміты Кіт у свеце


Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up