Автор: Карына БАРАБАШ

19:52, 10 апреля 2018

Культура

remove_red_eye 102

У Баранавічы на курсы «Мова Нанова» прыедзе эксперт у абароне моўных правоў Ігар Случак

Ігар Случак прыедзе на курсы Мова Нанова. Фота: vk.com/ihar.sluchak

Чарговыя бясплатныя курсы беларускай мовы адбудуцца 11 красавіка, у 18.30, у People bar на бульвары Штакерау, 2А.

Тэма заняткаў – «Абарона моўных правоў», паведаміла Intex-press Юлія Траццяк.

Удзельнікі мерапрыемства дазнаюцца ад Ігара пра тое, як змагацца за права ўжывання беларускай мовы.

– Ігар – юрыст, на занятках ён распавядзе пра свой вопыт, навучыць прысутных адстойваць свае правы, – расказала Intex-press вядучая курсаў.

РЕКЛАМА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up