Новости / Культура

Павераны ў справах ЗША ў Беларусі і прадстаўнік ЮНІСЭФ усклалі кветкі да помніка Першай сусветнай вайны ў Баранавіцкім раёне

5.04.2018, 22:36 / remove_red_eye 575 / chat_bubble

Мерапрыемства адбылося 5 красавіка на нямецкіх вайсковых могілках каля вёскі Кісялі.

Павераны ў справах ЗША ў Беларусі і прадстаўнік ЮНІСЭФ усклалі кветкі да помніка Першай сусветнай вайны ў Баранавіцкім раёне

Вайсковыя могілкі каля вёскі Кісялі. Фота: Аляксандр ЧОРНЫ

Павераны ў справах ЗША ў Беларусі Роберт Райлі з сям’ёю і прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЭФ) доктар Рашэд Мустафа Сарвар у межах сваёй паездкі па Берасцейшчыне знайшлі час, каб ускласці кветкі да крыжа на магілах салдат Першай сусветнай вайны.

Павераны ў справах ЗША у Беларусі Роберт Райлі і прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЭФ) Рашэд Мустафа Сарвар (злева). Фота: Аляксандр ЧОРНЫ

Павераны ў справах ЗША у Беларусі Роберт Райлі і прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЭФ) Рашэд Мустафа Сарвар (злева). Фота: Аляксандр ЧОРНЫ

– Гэта першы мой візіт у Брэсцкую вобласць, таму сёння мы абавязкова хацелі прыпыніцца на хвілінку менавіта тут, бо гэта вельмі важнае месца і яго нельга абмінуць па дарозе ў Брэст, – патлумачыў Intex-press Роберт Райлі.

Павераны ў справах ЗША ў Беларусі Роберт Райлі і прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЭФ) Рашэд Мустафа Сарвар (злева). Фота: Аляксандр ЧОРНЫ

Павераны ў справах ЗША ў Беларусі Роберт Райлі і прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЭФ) Рашэд Мустафа Сарвар (злева). Фота: Аляксандр ЧОРНЫ

Па словах амерыканскага дыпламата, некалі ЗША і Нямеччына былі ворагамі, але цяпер, праз 100 год, памяць пра тую вайну і яе ахвяр павінна аб’ядноўваць народы Еўропы, каб не дапусціць новых канфліктаў. Роберт Райлі адзначыў, што ахвярамі сусветнага канфлікту былі не толькі салдаты на фронце, а таксама і іх сем’і, якія пакутавалі не менш за вайскоўцаў.

РЕКЛАМА
Фота: Аляксандр ЧОРНЫ

Фота: Аляксандр ЧОРНЫ

– Калі мы наведваем такія месцы, я хачу, каб мае сыны разумелі, што простыя людзі, якія жылі тады на Беларусі, апынуўшыся паміж двух ваюючых бакоў, таксама цярпелі ўсю горыч вайны, – дадаў дыпламат.

Фота: Аляксандр ЧОРНЫ

Фота: Аляксандр ЧОРНЫ

Райлі расказаў пра лёс аднаго беларуса з Брэстчыны, які напярэдадні вайны перабраўся ў ЗША. Там ён быў прызваны ў войска і ваяваў пазней на Заходнім фронце, дзе загінуў. Пасля вайны яго маці здолела перавезці прах сына і перапахаваць у Беларусі.

Павераны ў справах ЗША ў Беларусі і прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН 6 красавіка плануюць наведаць у Брэсце дзіцячы рэабілітацыйны цэнтр (які з’яўляецца сумесным праектам уладаў і ЮНІСЭФ), сустрэцца з уладамі вобласці, наведаць бейсбольны клуб «Брэсцкія зубры», гарадскую бібліятэку, Брэсцкую крэпасць і Белавежскую пушчу.

Фота: Аляксандр ЧОРНЫ

Фота: Аляксандр ЧОРНЫ

Фота: Аляксандр ЧОРНЫ

Фота: Аляксандр ЧОРНЫ

 

Роберт Райлі заняў пасаду Паверанага ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь 22 жніўня 2016 года. У папярэдняй дыпламатычнай камандзіроўцы ён займаў пасады выконваючага абавязкі намесніка кіраўніка місіі (2013–2015) і дарадцы па палітыка-эканамічных пытаннях (2012–2013) у Амбасадзе ЗША ў Венгерскай Рэспубліцы.

У лік іншых пасад спадара Райлі ўваходзілі: намеснік дырэктара Упраўлення па справах Паўднёвай Еўропы Дзяржаўнага дэпартамента ЗША (Вашынгтон, акруга Калумбія), якое займаецца адносінамі з Турцыяй, Грэцыяй і Кіпрам; палітычны дарадца Пастаяннай місіі ЗША пры Арганізацыі Амерыканскіх Дзяржаў ў Вашынгтоне; дарадца па сувязях з грамадскасцю ў Амбасадзе ЗША ў Сальвадоры; аператыўны дзяжурны ў сітуацыйным цэнтры Белага дома; старэйшы дзяжурны аператыўнага цэнтра Дзяржаўнага дэпартамента; дарадца па ваенна-палітычных пытаннях у Амбасадзе ЗША ў Мадрыдзе, Іспанія; палітычны дарадца ў Амбасадзе ЗША ў Багаце, Калумбія; супрацоўнік эканамічнага і консульскага аддзелаў Амбасады ЗША ў Тэгусігальпе, Гандурас. Роберт Райлі валодае іспанскай, рускай і венгерскай мовамі.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up