Новости Интекс-пресс / Образование

У якіх дзіцячых садках Баранавіч ёсць беларускамоўныя групы

2.04.2018, 12:58 / remove_red_eye 500 / chat_bubble
У якіх дзіцячых садках Баранавіч ёсць беларускамоўныя групы

Памяшканне беларускамоўнай групы ў яслях-садзе №7. Фота: сайт ds7.baranovichi.edu.by

З 45 дашкольных устаноў горада групы з беларускай мовай навучання працуюць толькі ў васьмі.

Навучальна-выхаваўчы працэс вядзецца на беларускай мове ў яслях-садах:

  • № 2 (вул. Чырвонаармейская, 36);

  • № 7 (вул. Войкава, 3);

    РЕКЛАМА
  • №9 (вул. Энтузіястаў, 40);

  • №12 (вул. 50 год УЛКСМ, 6А);

  • №23 (вул. Брэсцкая, 244А);

  • №24 (вул. Касманаўтаў, 7А);

  • №30 (вул. Гагарына, 97);

  • №69 (вул. Западная, 10А).

Выхавацелі беларускамоўных груп гэтых дзіцячых садкоў праводзяць заняткі на роднай мове, знаёмяць дзяцей з творамі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, народнымі казкамі, гульнямі, звычаямі, праводзяцць дні беларускага маўлення, беларускія святы Каляды, Кірмаш, Гуканне вясны, Масленіца, Вялікдзень, Купалле і іншыя, паведамляе сайт аддзела адукацыі, спорту і турызму Баранавіцкага гарвыканкама.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up