Автор: Intex-press

9:15, 15 марта 2018

Общество

remove_red_eye 370

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынята 15 сакавіка 1994 года на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання.

Гэта найвышэйшы закон, якім замацаваны прынцып вяршынства права. Дзяржава, усе яе органы і службовыя асобы дзейнічаюць у рамках Канстытуцыі і прынятых у адпаведнасці з ёю актаў заканадаўства. Забеспячэнне правоў і свабодаў грамадзян Рэспублікі Беларусь ёсць найвышэйшай мэтай дзяржавы.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь усталёўвае адказнасць дзяржавы перад грамадзянінам за стварэнне ўмоваў для свабоднага і годнага развіцця асобы, а таксама адказнасць грамадзяніна перад дзяржавай за няўхільнае выкананне абавязкаў, ускладзеных на яго Канстытуцыяй.

Канстытуцыя гарантуе грамадзянам Рэспублікі Беларусь права на ахову здароўя, у тым ліку бясплатнае лячэнне ў дзяржаўных установах аховы здароўя. Асноўным Законам гарантуецца таксама бясплатная агульная сярэдняя, прафесійна-тэхнічная адукацыя. Сярэдняя спецыяльная і вышэйшая адукацыя даступная для ўсіх у адпаведнасці са здольнасцямі кожнага. Грамадзяне маюць права на сацыяльнае забеспячэнне ў пенсійным узросце, у выпадку хваробы, інваліднасці і ў іншых выпадках, прадугледжаных законам. Канстытуцыя замацоўвае права кожнага грамадзяніна на юрыдычную дапамогу для ажыццяўлення і абароны правоў і свабодаў.

РЕКЛАМА


Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up