Автор: Алена ЗЕЛЯНКО

17:12, 14 марта 2018

Общество

remove_red_eye 969

Арганізатары Дня Волі ў Баранавічах просяць дапамогі ў правядзенні свята

25 сакавіка, у дзень 100-годдзя з дня абвяшчэння незалежнасці БНР, у нашым горадзе плануюцца мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце. Арганізатары спадзяюцца зладзіць свята пры дапамозе неабыякавых людзей.

Некалькі дзён таму члены Баранавіцкай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» атрымалі згоду Баранавіцкага гарвыканкама на святкаванне 100-годдзя з дня абвяшчэння незалежнасці БНР. Мерапрыемства адбудзецца 25 сакавіка ў актавай зале Дзіцячай музычнай школы мастацтваў (вуліца Горкага, 20). Праграма свята яшчэ дапрацоўваецца, і яго арганізатары просяць усіх жадаючых падтрымаць іх ініцыятыву.

Дапамагчы можна рознымі спосабамі:

  • ахвяраваць грошы можна на рахунак BY06PJCB30155103441000000933 ў Прыорбанку;

    РЕКЛАМА
  • распаўсюдзіць рэкламную і прома-прадукцыю;

  • праінфармаваць аб мерапрыемствы як мага больш людзей па сваіх каналах інфармацыі;

  • дапамагчы ў правядзенні мерапрыемства;

  • аказаць транспартныя паслугі;

  • дапамагчы надрукаваць паліграфічную прадукцыю (буклеты, афішы).

Кантакты для сувязі: (029) 318-84-39, (029) 338-03-10, (029) 726-52-35.

– Мы спадзяемся, што свята ў нашым горадзе пройдзе на высокім узроўні, не горш, чым у Брэсце, напраклад, – кажа Мікалай Падгайскі, старшыня Баранавіцкай гарадской арганізацыі ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны».

У Брэсце Дзень Волі-2018 пройдзе з размахам. Гарадскія ўлады дазволілі правесці мітынг, вулічны фестываль і канцэрт, прысвечаныя 100-годдзю з дня абвяшчэння незалежнасці БНР.

Заяўку на правядзенне святкавання Дня Волі ў Баранавічах падаў таксама Юрый Казакевіч, каардынатар руху «За Свабоду» па Брэсцкай вобласці, але адказу ад мясцовай улады ён пакуль не атрымаў.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up