Автор: hrodna.life

16:34, 27 февраля 2018

Общество

remove_red_eye 2150

Гродзенскай «дзяўчыне з лесу» знайшлі працу і далі месца ў «начлежцы»

Фота: Руслан Кулевiч, hrodna.life

Зараз Марыя разам са сваім хлопцам Юрыем будзе начаваць у цяпле — у Доме начнога знаходжання на вуліцы Карскага. Пара, якая чатыры гады жыла ў лесе, звярнулася 26 лютага ў гарадское ўпраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне. Там ім паабяцалі дапамагчы знайсці працу і начлег.

Пасля выхаду матэрыялу аб тым, што ў лесе на ўскраіне Гродна жыве дзяўчына, яе пачалі шукаць зацікаўленыя службы, а таксама неабыякавыя грамадзяне. Людзі хацелі хоць неяк дапамагчы бяздомнай. У выніку Марыя разам з Юрыем рашыліся на сур’ёзны крок і самі звярнуліся ў гарадскія службы па дапамогу. Бо знайсці іх палатку ў лесе не кожны зможа, паведамляецца на сайце hrodna.life.

«Апошнія моцныя маразы ў лесе пераносілі яшчэ нармальна. Калі было холадна, то заварвалі гарбату ў тэрмасе, а пасля пілі ў намёце, — распавядае Марыя. — Звярнуліся ў службы мы раніцай у панядзелак, таму што хочам змяніць сваё жыццё: знайсці працу і жытло. Гарадскія службы ідуць нам насустрач і паабяцалі дапамагчы».

Возьмуць на смеццесартавальны завод. Вопыт ёсць

Ва ўпраўленні па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гродзенскага гарвыканкама пара сустрэлася з дырэктаркай Ліліяй Санюкевіч. Яна паабяцала дапамагчы з працай.

РЕКЛАМА

«Пагутарылі з дырэктарам мы добра. Мне прапанавалі некалькі вакансій. Ужо зараз у мяне ёсць дамоўленасць, што мяне возьмуць на смеццесартавальны завод. Я вельмі рада. Вопыт у зборы і сартаванні смецця ў мяне ўжо ёсць. Майму хлопцу Юрыю прапанавалі часовыя грамадскія працы. З жыллём ужо дапамаглі — даюць месца ў «начлежцы», — дадала Марыя.

З аўторка, 26 лютага, пара пачне праходзіць медкамісію. На працу Марыя зможа выйсці, калі атрымае пашпарт. У Доме начнога знаходжання распавялі Hrodna.life, што далейшы лёс бяздомных будзе залежаць толькі ад іх саміх. Калі будуць прытрымлівацца правілаў, то будуць жыць у «начлежцы». Там ім дапамогуць вырашыць пытанні як з дакументамі, так і з далейшым працаўладкаваннем.

Фота: Руслан Кулевiч, hrodna.life

Фота: Руслан Кулевiч, hrodna.life


Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up