Автор: nn.by

15:19, 26 февраля 2018

Общество

remove_red_eye 204

Улады Мінска прапанавалі адзначыць 100-годдзе БНР у цэнтры сталіцы, але без шэсця

Фото: nn.by

Аргкамітэту прапанавалі правесці святочны мітынг і канцэрт у парку імя Янкі Купалы або каля Опернага тэатра ў Мінску.

— Мінгарвыканкам прапануе арганізатарам святкавання 100-годдзя БНР 25 сакавіка абмежавацца мітынгам і святочным канцэртам, — паведаміў у сябе ў «Фэйсбуку» адзін з заяўнікаў свята Віталь Рымашэўскі. — Улады прапаноўваюць аргкамітэту падаць новую заяўку з просьбай дазволіць правядзенне мітынгу і канцэрта ў парку імя Янкі Купалы або каля Опернага тэатра. У выпадку згоды прапануюць нават сваю гукаўзмацняльную апаратуру, не патрабаваць грошай за паслугі хуткай і міліцыі, згодныя ўсталяваць памятны знак да 100-годдзя БНР, — піша Рымашэўскі.

Першапачаткова аргкамітэт прасіў дазволіць шэсце па маршруце з плошчы Якуба Коласа да плошчы Свабоды і мітынг там. Але ў Мінгарвыканкаме адказалі, што ў гэты час пройдзе каталіцкі Вербны кірмаш, пiша «Наша Нiва».

25 сакавіка 1918 года Рада Беларускай Народнай Рэспублікі Трэцяй Устаўной граматай абвясціла незалежнасць. Гэта стала паваротным момантам у гісторыі краіны. Сёлета адзначаецца 100-годдзе гэтай падзеі.

РЕКЛАМА


Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up