Автор: Ірына ПЛЮТА

18:44, 21 февраля 2018

Общество

remove_red_eye 662

Навучэнцаў беларускамоўнага класа ў Баранавічах павіншавалі са святам роднай мовы

Навучэнцы беларускамоўнага класа Ядвіга Малашчанка і Мікіта Ціхановіч атрымалі падарункі ад сяброў ТМБ. Усе фота: Ірына ПЛЮТА

Ужо восьмы год у Баранавічах існуе адзіны на ўвесь горад беларускамоўны клас, у якім навучаюцца тры дзяўчынкі і хлопчык. Баранавіцкія сябры Таварыства беларускай мовы 21 лютага павіншавалі іх з Міжнародным днём роднай мовы.

Госці павіншавалі дзетак са святам, пагаварылі пра тое, як важна ведаць беларускую мову. Па-першае, таму што яна – родная мова, а па-другое, новыя веды заўсёды карысныя, гэта не цяжкі заплечнік, а прыступачка ў вялікі свет, дапамога ў дарослым жыцці. Колькі моваў ты ведаеш, столькі разоў ты – чалавек.

– Мы вырашылі падтрымаць дзяўчынак, іх бацькоў і настаўніка і павіншавалі з гэтым адметным, святочным днём, – распавяла Intex-press Таццяна Кісель.

Яна разам з іншымі сябрамі ТБМ, Таццянай Малашчанкай і Алесем Мачульскім, прынесла дзецям крэатыўныя календары і беларускія паштоўкі.

РЕКЛАМА
Таццяна Кісель уручае падарунак Алісе Філіпчык.

Таццяна Кісель уручае падарунак Алісе Філіпчык.

Гэта традыцыя, па словах сяброў ТБМ, існуе каля васьмі год, з моманту стварэння беларускамоўнага класа.

– Усе гэта робіцца дзеля таго, каб падтрымаць дзяцей, якія выхоўваюцца па-беларуску. І заўсёды мы стараемся, каб падарункі былі цікавымі і карыснымі. У гэтым годзе, напрыклад, мы выбралі крэатыўныя календары.

Вучні беларускамоўнага класа Аліса Філіпчык, Ганна Залётава, Ядвіга Малашчанка і Мікіта Ціхановіч разам з сябрамі ТБМ.

Вучні беларускамоўнага класа Аліса Філіпчык, Ганна Залётава, Ядвіга Малашчанка і Мікіта Ціхановіч разам з сябрамі ТБМ.

 

 

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up