Автор: Ірына ПЛЮТА

21:39, 21 февраля 2018

Культура

remove_red_eye 413

Баранавіцкія актывісты збіралі подпісы за адукацыю на беларускай мове

Рыгор Грык і Аляксандр Швед з петыцыяй за «беларусізацыю адукацыі». Усе фота: Аляксандр ЧОРНЫ

Рыгор Грык і Аляксандр Швед у Баранавічах далучыліся да рэспубліканскай акцыі па зборы подпісаў пад петыцыяй за «беларусізацыю адукацыі», якая прайшла 21 лютага. Подпісы збіралі ў Мінску, Бабруйску і Чэрвені.

Збор баранавіцкія актывісты пачалі каля кінатэатра «Зорка», затым прайшліся па цэнтральных вуліцах горада.

Акрамя пашырэння адукацыі на беларускай мове аўтары петыцыі патрабуюць таксама стварэння першага беларускамоўнага Нацыянальнага ўніверсітэта.

Аляксандр Швед збірае подпісы за адукацыю на беларускай мове.

Аляксандр Швед збірае подпісы за адукацыю на беларускай мове.

— Калі ты жывеш у Беларусі, ясі беларускі хлеб, ты павінен ведаць беларускую мову. І, калі чалавек хоча вучыцца на роднай мове, у яго павінна быць такая магчымасць, – патлумачыў сваю пазіцыю Рыгор Грык.

РЕКЛАМА

Гараджане ахвотна пакідалі подпісы: за 15 хвілін петыцыю падпісалі больш за 20 чалавек. 

Нягледзячы на ​​тое, што цяпер я жыву ў Расіі, я не забываюся родную мову, — распавяла Intex-press ураджэнка Баранавіч Ірына. – Беларуская мова вельмі прыгожая і меладычная. Гэта, дарэчы, адзначаюць і ўсе мае расійскія сябры. Часам нават просяць сказаць што-небудзь па-беларуску.

Ірына і Настасся лічаць, што нельга забываць родную мову.

Ірына і Настасся лічаць, што нельга забываць родную мову.

Усе сабраныя подпісы пад петыцыяй актывісты плануюць перадаць ва ўрад і Міністэрства адукацыі нашай краіны.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up