Автор: Карына БАРАБАШ

17:25, 19 февраля 2018

Культура

remove_red_eye 181

У Баранавічы на курсы «Мова Нанова» прыедзе лідар гурта «Этна-трыа Троіца»

Фота: www. euroradio.fm

Чарговыя бясплатныя курсы беларускай мовы адбудуцца 21 лютага, у 18.30, у People bar на бульвары Штакерау, 2А.

Тэма заняткаў – «Па старонках старажытнага вяселля». Госцем мерапрыемства будзе лідар гурта «Этна-трыа Троіца» Іван Кірчук, распявала Intex-press Юлія Траццяк.

Удзельнікі мерапрыемства дазнаюцца ад Івана пра беларускія шлюбныя традыцыі.

– Ён раскажа, чаму каравай круглы, а не квадратны, чаму яго выносілі на белым ручніку і што на гэтым ручніку павінна быць вышыта, – распавяла Intex-press Юлія. – А таксама прапануе ўсім прысутным паўдзельнічаць у тэматычнай гульні.

РЕКЛАМА

Акрамя гэтага, Іван Кірчук будзе граць на інструментах і спяваць традыцыйныя песні.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up