Автор: nn.by

12:12, 13 февраля 2018

Общество

remove_red_eye 266

На сайце «Советской Белоруссии» закрылі каментары да артыкулаў: «Гэта ініцыятыва новага кіраўніцтва»

6 лютага ў газеты, заснавальнікам якой лічыцца Адміністрацыя Прэзідэнта, змяніўся рэдактар. На змену Паўлу Якубовічу, які кіраваў выданнем на працягу 24 гадоў, прыйшоў дырэктар інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА Дзмітрый Жук.

Наведвальнікі сайта СБ ужо заўважылі першыя новаўвядзенні, звязаныя з прыходам спадара Дзмітрыя Жука: так, цяпер на сайце нельга пакідаць каментары, пiша «Наша Нiва».

На сайце СБ цяпер можна толькі паведаміць пра памылку ў артыкуле і паставіць матэрыялу адну ці пяць зорачак.

На сайце СБ цяпер можна толькі паведаміць пра памылку ў артыкуле і паставіць матэрыялу адну ці пяць зорачак.

Раней жа тут можна было дыскутаваць нават з нагоды такіх пікантных падзей.

Раней жа тут можна было дыскутаваць нават з нагоды такіх пікантных падзей.

З чым звязана такое ноу-хау? У аддзелах навін, лістоў і прыёмнай інтэрнэт-партала нам адказалі коратка: «Нічога не можам сказаць наконт гэтага».

РЕКЛАМА

Атрымаць хоць нейкую інфармацыю ўдалося толькі ў аддзеле тэхпадтрымкі: «Закрыццё каментароў — гэта ініцыятыва новага кіраўніцтва. Ніхто ў рэдакцыі не ведае, часова гэта ці назаўсёды».

Адзначым, што на сайце БЕЛТА падчас кіравання Жука каментароў таксама не было.


Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up