Автор: Карына БАРАБАШ

18:57, 6 февраля 2018

Культура

remove_red_eye 262

У Баранавічах пакажуць спектакль па п’есе Віктара Марціновіча «Кар’ера доктара Рауса»

Фото: www. rtbd.by

Мерапрыемства адбудзецца ў БарДУ 27 лютага.

На сцэне гледачы ўбачаць пастаноўку рэжысёра Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Аляксандра Гарцуева па п’есе Віктара Марціновіча «Кар’ера доктара Рауса».

Гэта гісторыя Францыска Скарыны. П’еса распавядае пра тое, як жылі людзі, якія нарадзіліся раней сваёй эпохі, што адчувалі, як да іх адносіліся іншыя. Сюжэт лінейны, падзеі разгортваюцца год за годам. У кожнай сцэне дзейнічаюць розныя героі, якія далей не сустракаюцца на шляху Францыска Скарыны.

Спектакль пройдзе ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце па адрасе: вул. Паркавая, 62, у 18.00.

РЕКЛАМА

Кошт квітка – 5–6 рублёў.

ДАВЕДКА

П’еса «Кар’ера доктара Рауса» заняла другое месца ў леташнім конкурсе п’ес «Францыск Скарына і сучаснасць».

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up