Новости / Образование

Як трапіць на вучобу за мяжу, раскажуць на адукацыйнай сустрэчы ў Баранавічах

2.02.2018, 14:47 / remove_red_eye 248 / chat_bubble0

Студэнты і экс-студэнты з досведам навучання ў замежных універсітэтах будуць дзяліцца вопытам і даваць практычныя парады ўсім, каго цікавіць гэта тэма.

Як трапіць на вучобу за мяжу, раскажуць на адукацыйнай сустрэчы ў Баранавічах

Інфармацыйную сустрэчу «EU and YOU: education for integratoin» па адукацыйных магчымасцях за мяжой для беларусаў ладзяць звычайныя студэнты, якія маюць досвед у гэтым і жадаюць ім падзяліцца.

— Я сама навучалася ў магістратуры ў Нямеччыне, мае сябры таксама вучыліся за мяжой, нехта ездзіў туды ў якасці валанцёра па розных праграмах. І вось мы падумалі, калі ў нас ёсць досвед, трэба ім дзяліцца. І не проста між сабой за кубкам кавы ці гарбаты, а з незнаёмымі людзьмі, якім гэта цікава, – расказвае каардынатар ініцыятывы Ганна Радзько.

Так узнікла ідэя арганізаваць шэраг сустрэч у рэгіёнах з тымі, хто цікавіцца тэмай замежнай адукацыі, хацеў бы паспрабаваць, але не ведае, куды звяртацца і з чаго пачаць.

РЕКЛАМА

Баранавічы сталі першымі ў спісе. Інфармацыйная сустрэча пройдзе па некалькіх тэматычных кірунках, у ліку якіх доўгатэрміновая і кароткатэрміновая адукцыя, валанцёрства за мяжой.

Сустрэча адбудзецца 10 лютага ў Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Таўлая, у 13.30. Запрашаюць усіх жадаючых, уваход вольны.


Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Обсуждение закрыто.

Scroll Up