Новости / Общество

Колбавічы: антыўніяцкую шыльду, якую ўсталявалі казакі, здымуць

2.02.2018, 12:28 / remove_red_eye 565 / chat_bubble

У першай палове студзеня ля вёсачкі Колбавічы Баранавіцкага раёна актывістамі арганізацыі «Казацкі Спас» былі ўсталяваныя два крыжы. На адным дубовым крыжы выкананы надпіс па-руску «Адрынутыя гвалтам (1596)», «Уз’яднаныя любоўю (1839)».

Колбавічы: антыўніяцкую шыльду, якую ўсталявалі казакі, здымуць

Фота: «Наша Нiва»

Даты даюць адсылку да падзей, звязаных з уніяцтвам. 1596 — год падпісання Брэсцкай уніі. 1839 — год скасавання уніі ў Расійскай Імперыі. З апошнім надпісам выпускаўся медаль у Расійскай Імперыі, пiша «Наша Нiва».

Пазней стала вядома, што крыжы былі ўсталяваныя самавольна, без дазволу баранавіцкіх уладаў. 2 лютага ў Баранавіцкім райвынкаме прайшла нарада адносна гэтых крыжоў.

Фота: nn.by

Фота: nn.by

У аддзеле ідэалогіі райвыканкама «НН» паведамілі, што адзін з крыжоў быў усё ж усталяваны законна. Ён пастаўлены на месцы старога, які ўжо падгніў, а мясцовыя людзі даўно прасілі яго замяніць. На тым крыжы няма ніякіх шыльдаў, а проста невялічкая іконка.

РЕКЛАМА

Што датычыцца другога крыжа, то ў райвынкаме вырашылі, што шыльда павінна быць знятая, але сам крыж будзе ўзаконены.

«Што датычыцца сувязяў з казацтва, то гэта ўсё дудкі. Мы звязваліся з баранавіцкім казацтвам, нам сказалі, што гэта не яны. Святар, які асвяціў гэты крыж, не ведае, хто гэта рабіў», — сказалі ў аддзеле ідэалогіі.

Побач з Колбавічамі на ўзбярэжжы Шчары пабудаваны турыстычны комплекс. Будавалі яго з удзелам расійскага капіталу. Найперш на гэтым месцы была ўзведзена каплічка ў гонар Маці Божай «Жываносная крыніца».


Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up