Новости / Общество

Пад Баранавічамі казакі самавольна паставілі антыўніяцкія крыжы (фота)

31.01.2018, 18:48 / remove_red_eye 2466 / chat_bubble

У першай палове студзеня ля вёсачкі Колбавічы Баранавіцкага раёна актывісты арганізацыі «Казацкі Спас» усталявалі два крыжы. На адным дубовым крыжы выкананы надпіс па-руску «Адрынутыя гвалтам (1596)», на другім — «Уз’яднаныя любоўю (1839)».

Пад Баранавічамі казакі самавольна паставілі антыўніяцкія крыжы (фота)

Фота: «Наша Нiва»

Гэтыя падзеі звязаныя з уніяцтвам. 1596 — год падпісання Брэсцкай уніі. 1839 — год скасавання уніі ў Расійскай Імперыі. З апошнім надпісам выпускаўся медаль у Расійскай Імперыі, паведамляе «Наша Нiва».

Цікава, што казакі вырашылі не апублічваць месца, дзе былі ўсталяваны гэтыя крыжы. Затое праілюстравалі гэта цытатай біскупа Сямашкі аб неабходнасці скасавання уніі.

Фота: «Наша Нiва»

Фота: «Наша Нiва»

Побач з Колбавічамі на ўзбярэжжы Шчары пабудаваны турыстычны комплекс. Будавалі яго з удзелам расійскага капіталу. Найперш на гэтым месцы была ўзведзена каплічка ў гонар Маці Божай «Жываносная крыніца».

РЕКЛАМА

За каплічку адказвае настаяцель царквы Святога Антонія ў вёсцы Падгорнай айцец Анатоль Пашкевіч. Менавіта ён удзельнічаў у асвячэнні гэтых крыжоў: «Мяне папрасілі — я асвяціў, крыжы ж нашы, праваслаўныя. Людзі з горада прасілі, яны звязаныя з маскоўскім казацтвам. Гэта знак таго, што уніяты вярнуліся ў праваслаўе».

Калі мы спыталі ў бацюшкі, ці не лічыць ён, што крыжы могуць пакрыўдзіць уніяцкіх вернікаў, то святар адказаў: «Дзякуй, што звярнулі ўвагу, я падумаю пра гэта».

Па словах Анатоля Пашкевіча, баранавіцкія казакі аблюбавалі гэта месца ў Колбавічах. «Яны туды часта прыязджаюць, акунаюцца, ваду набіраюць, у грыбы ходзяць».

Фота: «Наша Нiва»

Фота: «Наша Нiва»

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up