Автор: Карына БАРАБАШ

17:09, 26 января 2018

Культура

remove_red_eye 298

Баранавіцкая арганізацыя ТБМ ладзіць вандроўку ў Косаўскі палац

Фото: www.delaemvmeste.by

Аўтобусная паездка адбудзецца ў нядзелю, 4 лютага.

Падчас вандроўкі ўдзельнікі наведаюць у Косава міжнароднае свята, прысвечанае ўгодкам нараджэння Тадэвуша Касцюшкі, а пасля музей у адноўленым палацы Пуслоўскіх.

За месца ў аўтобусе трэба заплаціць 10 рублёў да 1 лютага. Цана квітка ў музей – 3 рублі.

– Паездка ў аўтобусе каштуе 400 рублёў, а месц – 50, таму, калі жадаючых будзе больш за 40 чалавек, то тыя грошы, што застануцца, пойдуць на аплату квіткоў у музей, – распавёў Intex-press Мікалай Падгайскі, старшыня Баранавіцкай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны.

РЕКЛАМА

Запісацца на паездку можна па тэлефонах: 64-46-30 (хатні), 564-25-83 vel; 60-70-77 (хатні), +37529-338-03-10 vel; +37529-828-13-87 МТС.

Ад’езд з плошчы Леніна ў 9 гадзін. Абед пажадана мець з сабой.

 

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up