Автор: baj.by

15:47, 25 января 2018

Общество

remove_red_eye 185

БАЖ пратэстуе супраць блакіроўкі грамадска-палітычных сайтаў

Беларуская асацыяцыя журналістаў апублікавала заяву з нагоды блакіроўкі «Хартыі».

«Блакіроўка сайта charter97.org — гэта ўжо другое цягам месяца рашэнне Міністэрства інфармацыі аб абмежаванні доступу на тэрыторыі Беларусі да папулярных інфармацыйных рэсурсаў. Нагадаем, што ў снежні было прынята рашэнне пра блакіроўку сайта «Беларускі партызан» (belaruspartisan.org), заяўляе БАЖ.

У абодвух выпадках рашэнні аб абмежаванні свабоды выказвання прымаліся непразрыста, без паведамлення, якія менавіта матэрыялы сталі падставай для блакіроўкі, у чым яны парушаюць беларускае заканадаўства. Не было на гэты конт і судовага рашэння.

Паведамленне на сайце Мінінфарма аб тым, што на сайце «Хартыя’97» (charter97.org) была размешчаная інфармацыя, якая парушае патрабаванні арт. 38 Закона «Аб СМІ», нічога не тлумачыць, бо сам пералік інфармацыі, забароненай для распаўсюду, вельмі шырокі і, больш за тое, не закрыты.

РЕКЛАМА

Патрабуем ад Міністэрства інфармацыі растлумачыць: якія менавіта прэтэнзіі і да якіх менавіта матэрыялаў былі нагодаю для блакіроўкі сайта «Хартыя’97» (charter97.org), а раней — сайта «Беларускі партызан» (belaruspartisan.org), на падставе якіх менавіта рашэнняў судовых ці іншых органаў прынята рашэнне аб абмежаванні доступу да сайта «Беларускі партызан» (belaruspartisan.org), недапушчальным абмежаваннем свабоды выказвання, груба парушаючым артыкулы 33 і 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і міжнародныя абавязальніцтвы краіны. Звяртаем увагу на абсалютна непразрысты і пазасудовы характар прыняцця Мініфармам рашэнняў аб блакіроўцы сайтаў.

Патрабуем ад Міністэрства інфармацыі адмяніць рашэнне аб блакіроўцы і аднавіць свабодны доступ да грамадска-палітычных сайтаў charter97.org і belaruspartisan.org».

Прынята Праўленнем ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» 25.01.2018 года

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up