21:09, 24 января 2018

Культура

remove_red_eye 3253

Памёр Валер Шыла – баранавіцкі саксафаніст і беларускі патрыёт

Валер Шыла. Фота: Таццяна ГЛУШАКОВА https://vk.com/likeido2009

Выбітнага музыкі не стала 24 студзеня.

Валер Шыла нарадзіся 10 студзеня 1970 года ў Баранавічах. Вучыўся ў СШ №5. У 1994 годзе скончыў РАМ імя Гнесіных. Пасля працягнуў адукацыю ў Германіі.

Працаваў выкладчыкам у гімназіі-каледжы мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка ў Мінску. Яго вучні пазней паступалі ў ВНУ Масквы і Санкт-Пецярбурга.

У апошнія гады Валер Шыла змагаўся з ракам, перанёс некалькі аперацый. Выкладаў у Баранавіцкім дзяржаўным музычным каледжы.

РЕКЛАМА
2014 год. Валер Шыла на фэсце ў гонар Яна Развадоўскага, заснавальніка Баранавіч. Фота: Аляксей БЕЛЫ

2014 год. Валер Шыла на фэсце ў гонар Яна Развадоўскага, заснавальніка Баранавіч. Фота: Аляксей БЕЛЫ

Валер Шыла падтрымліваў беларускае адраджэнне. Выступаў на разнастайных імпрэзах Таварыства беларускай мовы ім. Ф. Скарыны, прымаў удзел у акцыях. У 2006 годзе быў сярод удзельнікаў намётавага мястэчка на Кастрычніцкай плошчы. Падчас разгону быў затрыманы і пакараны дзесяццю суткамі арышту, якія адседзеў у Жодзінскай турме. У 2014 годзе, ужо хворы, два разы ездзіў у Кіеў на Майдан.

28.06.2010 года. Валер Шыла на фэсце ў Палонцы. 

– Ён быў сапраўдным, шчырым беларускім патрыётам, які ўсім сэрцам, усёй душою любіў сваю Бацькаўшчыну, – расказаў Intex-press баранавіцкі актывіст Уладзімір Гундар. – Гэта быў светлы, сціплы і таленавіты чалавек, выдатны музыка і выкладчык.

 

 

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up