Новости / Культура

У Баранавічах пачынаецца дзявяты сезон курсаў беларускай мовы «Мова нанова»

15.01.2018, 13:48 / remove_red_eye 372 / chat_bubble

Бясплатныя беларускамоўныя курсы пачнуцца 17 студзеня і працягнуцца да канца вясны. На занятках усе жадаючыя змогуць навучыцца размаўляць па-беларуску і пазнаёміцца з цікавымі людзьмі Беларусі.

У Баранавічах пачынаецца дзявяты сезон курсаў беларускай мовы «Мова нанова»

Беларускі гурт «Тутэйшыя» выступіць у Баранавічах на моўных курсах Мова нанова». Фота: https://vk.com/tutband

Плануецца, што ў новым сезоне курсы наведаюць беларускі музыкант, лідар группы «Этна-трыа Троіца» Іван Кірчук, беларусі паэт Алесь Снег, які з’яўляецца дырэктарам «Арт Сядзібы», і іншыя цікавыя госці. Усяго запланавана 20 заняткаў, у якія будуць уваходзіць моўныя часткі і забаўлянкі, паведаміла Intex-press Юля Траццяк, вядучая курсаў.

– На першы занятак, які пройдзе 17 студзеня, прыедзе беларускі гурт «Тутэйшыя». Ён выканае свае песні ў стылі кантры, фолк і поп-рок. Акрамя таго, на занятках пройдзе вывучэнне тэмы «Часткі цела і органы-2» па кнізе «20 крокаў да беларускай мовы» Алесі Літвіноўскай і Глеба Лабадзенкі, – расказала Intex-press вядучая курсаў.

Таксама беларускамоўныя курсы «Мова нанова» шукаюць фатографа-валанцёра, які зможа кожную сераду рабіць фотаздымкі падчас заняткаў. А напрыканцы сезона фатограф атрымае ад вядучых курсаў каштоўны падарунак.

РЕКЛАМА

Заняткі пройдуць у сераду, 17 студзеня, па адрасе: кавярня «Бургерофф», вул. Смаленская, 12А (у будынку гатэля «Венін»). Курсы пачнуцца ў 18.30 і будуць працягваццца каля дзвюх гадзін.

 

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up