Автор: Баляслаў Крупоўскі, «Наша Нiва»

11:20, 9 января 2018

Общество

remove_red_eye 391

Лукашэнка на інтэрнэт-аўкцыёнах: бэйджы, салдацікі, здымкі і манеты

Фото: ay.by, ebay.de, meshok.net

Якія лоты, звязаныя з імем кіраўніка Беларусі, спрабуюць прадаць у інтэрнэце і колькі за гэтыя тавары хочуць атрымаць. На беларускім інтэрнэт-аўкцыёне ay.by не так і шмат лотаў, якія б былі звязаны з Аляксандрам Лукашэнкам.

Бэйдж

Фото: http://ay.by

Фото: http://ay.by

Найбольш цікавы (але і найбольш спрэчны) – гэта бэйдж Лукашэнкі з устаноўчага сходу БРСМ у 1997 годзе. За яго просяць усяго 35 рублёў. Аднак няма ніякай гарантыі, што гэта арыгінал, а не зробленая пазней копія, сообщает «Наша Нiва».

Здымак Лукашэнкі, Кучмы, Пуціна і Пугачовай на «Славянскім базары» ў 2001 годзе

Фото: meshok.net

Фото: meshok.net

На расійскім аўкцыёне менш чым за 2 беларускія рублі можна набыць каляровы здымак з выявай трох кіраўнікоў дзяржаў і зоркі савецкай эстрады. Ахвотным трэба ўлічваць, што перасыл у Беларусь абыдзецца яшчэ прыкладна ў 9 рублёў.

Лукашэнка-салдацік

Фото: ebay.de

Фото: ebay.de

Металічная 52-міліметровая фігурка беларускага лідара прадаецца па зніжцы за 6,22 еўра на ebay.com. Чалавечак паказвае кулак, але пазнаць у ім Лукашэнку вельмі цяжка. Прадавец салдаціка жыве ва Украіне.

РЕКЛАМА

Манета

Фото: http://ay.by

Фото: http://ay.by

Фото: http://ay.by

Фото: http://ay.by

Падобны да манеты расейскі жэтон з нікелю выбіты да трохгоддзя мытнага звязу, прадаецца за 20 рублёў. На ім змешчана выява Лукашэнкі на тле помніка перамогі і менскіх вежаў. Гэта фэйкавая манета выбітая ў 2013 годзе нейкай расійскай прыватнай арганізацыяй. Пры гэтым яна мае нават вартасць — 1 рубель. Дарэчы, у РФ такі жэтон прадаецца за 390 расійскіх рублёў (прыкладна за 13 нашых рублёў).

Лукашэнка і верталёт

Фото: ebay.de

Фото: ebay.de

Фото: ebay.de

Фото: ebay.de

Пяць здымкаў па $24,99 прадаюцца паасобку на ebay.com адным прадаўцом са Смаленска. На двух можна бачыць маладога Александра Рыгоравіча, калі ён выходзіць з верталёта МІ-8, а таксама аглядае вайсковую тэхніку. Яшчэ на двух — сам першы борт РБ і яго экіпаж. А на пятым сфатаграфаваны прэзідэнцкі эскорт.

Перадвыбарчая праграмка 2015 года

Фото: http://ay.by

Фото: http://ay.by

Усяго адзін рубель просяць за 19 старонак перадвыбарчай праграмкі Лукашэнкі «За будучыню незалежнай Беларусі». Ахвотных купіць яе няма, і праглядаў лота было таксама вельмі мала.

Кніга «Урок отца народов Сталина и батьки Лукашенко, или Как преодолеть экономическое отставание»

Фото: http://ay.by

Фото: http://ay.by

Выданне расійскай прапаганды спрабуе рознымі сродкамі даказаць шкоднасць Захаду. За «твор» Івана Турлая просяць 35 рублёў. Год выдання — 2018. Выдавец — расійскае выдавецтва «Алгоритм». 

В «лихие 90-ые», развалив СССР, враги народа загнали нас в яму, из которой мы мучительно выбираемся многие годы. Это сенсационное исследование неминуемо вызовет истерику у нашей «пятой колонны», ведь оно доказывает: чтобы наконец-то «подняться с колен», нужно взять все самое лучшее из опыта победной сталинской эпохи. Именно по такой модели динамично развивается современная Республика Беларусь, лидера которой, Александра Лукашенко, вслед за Сталиным благодарный народ назвал отцом своего Отечества (батькой).

Лукашэнка з сабакам

Фото: meshok.net

Фото: meshok.net

Такі каляндарык выпусцілі ў 2011 годзе ў Новасібірску. Больш падрабязных звестак, дзеля чаго і калі быў зроблены здымак, няма. Прадаецца каляндарык за 15 расійскіх рублёў.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up