Автор: Карына БАРАБАШ

18:50, 28 ноября 2017

Культура

remove_red_eye 258

У Баранавічы на курсы «Мова нанова» прыедзе лідар гурта «Мутнаевока» Яўген Змушка

У Баранавічах выступіць лідар гурта «Мутнаевока» Яўген Змушка. Фота: http://ultra-music.com

Паслухаць гурт можна будзе 29 лістапада на штотыднёвых бясплатных курсах беларускай мовы.

Тэма заняткаў – «Коцікі». Арганізатары правядуць віктарыну, падчас якой усім прысутным трэба будзе адказаць на розныя пытанні пра катоў.

– У пачатку заняткаў пройдзе «Моўная размінка», на якой мы пакажам гасцям дзесяць слайдаў з рознымі малюнкамі. Госці павінны будуць адказаць на беларускай мове, што на іх намалявана. Той, хто адгадае ўсе словы, атрымае гамбургер, – распавяла Intex-press Юлія Траццяк, вядучая курсаў. – Таксама мы прадэманструем прэзентацыю на тэму «Чаму нельга заводзіць ката».

У канцы заняткаў перад гледачамі выступіць госць мерапрыемства Яўген Змушка. Плануецца, што ён каля 40 хвілін будзе спяваць свае песні.

РЕКЛАМА

Заняткі праходзяць бясплатна кожную сераду ў кавярні BURGEROFF (Смаленская, 12 А), пачынаюцца ў 18.30 і доўжацца каля дзвюх гадзін.

«Мутнаевока» –  беларускі гурт, які выконвае песні на беларускай мове. Ён створаны ў 2005 годзе ў Мінску. Музычны накірунак уключае ў сябе альтэрнатыўны рок, авангард-рок, пост-панк.

У 2015 годзе гурт «Мутнаевока» паўдзельнічаў ў рок-фэсце ў Лагойску, а таксама стаў пераможцам конкурсу і адкрыў фестываль GreenFest. У 2014 годзе выйшаў першы прафесійны кліп гурта «Апантана». У 2016 годзе гурт выступіў на найбуйнейшым беларускім фестывалі «Рок за Баброў» на аэрадроме Баравая, а таксама на фестывалі Lidbeer, а ў красавіку 2016 года гурт «Мутнаевока» прадставіў Беларусь і выступіў у рамках тэматычнага беларускага шоукейса на музычнай канферэнцыі Colisium Music Week ў Санкт-Пецярбургу.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up