Автор: Кацярына БУБЕН

19:36, 8 ноября 2017

Культура

remove_red_eye 244

У Баранавічах пройдзе канцэрт «Музыка часоў Скарыны»

Фота: facebook.com

Канцэрт ансамбля салістаў «Класік-Авангард» адбудзецца 14 лістапада ў канцэртнай зале БарДУ па адрасе: вуліца Паркавая, 62.

Гэтым мерапрыемствам Музычны дом «Класіка» адкрывае канцэртны сезон 2017–2018. Канцэрт будзе прысвечаны музыцы, якая гучала падчас жыцця беларускага першадрукара – Францыска Скарыны.

Свае канцэртныя праграмы «Класік-Авангард» не раз прысвячаў памятным датам і падзеям гісторыі Беларусі, напрыклад: да 80-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча ў 2010 годзе – праект «Апостал», а да 600-годдзя перамогі ў бітве пад Грунвальдам – гістарычны праект «Грунвальд-1410», да 150-годдзя паўстання К. Каліноўскага, а таксама да 100-годдзя В. Лютаслаўскага, да 250-годдзя М.К. Агінскага. Праграма, якая пройдзе ў Баранавічах, прысвечана 500-годдзю кнігадрукавання і выданню Беларускай Бібліі.

Ансамбль салістаў «Класік-Авангард» – гэта маленькі сімфанічны аркестр. Сярод праграм ансамбля – старадаўняя беларуская музыка XV-XIX стст., шэдэўры замежнай класікі, рускі авангард пачатку ХХ ст., сусветная камерная класіка. Ансамбль выступаў на музычных фестывалях і элітных форумах у Польшчы, Літве, Расіі, Германіі, Іспаніі , Фінляндыі і Швейцарыі.

РЕКЛАМА

Квіткі на мерапрыемства каштуюць 5–7 рублёў. Іх можна набыць на сайце smsbilet.by.


Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up