Автор: Кацярына БУБЕН

14:56, 7 ноября 2017

Город

remove_red_eye 1070

У Баранавічах ушануюць памяць Віктара Сырыцы

Магіла Віктара Сырыцы. Фота: архіў Intex-press

9 лістапада спаўняецца два гады, як памер кіраўнік баранавіцкай гарадской арганізацыі руху «За Свабоду» і старшыня Баранавіцкай арганізацыі ТБМ Віктар Сырыца.

Сябры Баранавіцкай Рады Таварыства беларускай мовы і ўсе жадаючыя 9 лістапада памоляцца за спачын актывіста. Збор назначаны а 16-й гадзіне на прыпынку аўтобуса каля могілак «Русіно», дзе пахаваны Віктар Сырыца.

Мы не плануем масавае мерапрыемства. Проста прапануем неабыякавым людзям памаліцца, – распавёў старшыня Баранавіцкай рады ТБМ Мікалай Падгайскі.

Сябры ТБМ прапануюць жадаючым узяць з сабою лампадкі і кветкі.

РЕКЛАМА


Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up