Новости / Общество

У iнтэрнэце збiраюць подпiсы, каб зрабіць Дзяды непрацоўным днём

31.10.2017, 19:26 / remove_red_eye 571 / chat_bubble

У мэтах дасягнення сацыяльнай справядлівасці ў грамадстве iнiцыятары звароту патрабуюць ад уладаў зрабіць 1 і 2 лістапада непрацоўнымі днямі ў Беларусі пачынаючы з 2018 года. А таксама замацаваць гэта адпаведным нарматыўна-прававым актам.

«Дзяды – восеньскія дні памінання продкаў. У гэты час у большасці рэгіёнаў Беларусі людзі прыходзяць на могілкі, каб прыбраць іх і ўшанаваць памяць продкаў. Ад 1991 да 1996 года Дзяды былі непрацоўным днём. Гэта давала магчымасць грамадзянам Беларусі выканаць свой абавязак сумлення і памяці, ушанаваць продкаў, падбаць пра добраўпарадкаванне могілак, – паведамляецца ў звароце. – Па каталіцкай традыцыі 1 лістапада – Урачыстасць усіх святых, 2 лістапада – Дзень задушны, калі памінаюць усіх памерлых.

Штогод каталіцкія біскупы ў сваіх пасланнях нагадваюць вернікам (а такіх у Беларусі, па афіцыйных дадзеных, не менш за 1,4 мільёна, ці каля 15% насельніцтва, а ў Гродзенскай вобласці – 60% насельніцтва) пра абавязак наведаць могілкі. Гэтую норму цяжка рэалізаваць у сучасных умовах адсутнасці непрацоўнага дня 1 ці 2 лістапада.

РЕКЛАМА

Праваслаўныя вернікі маюць свой дзень памяці продкаў – Радаўніцу, якая афіцыйна з’яўляецца выхадным. Больш таго, кіраўніцтва дзяржавы для зручнасці грамадзян перад Радаўніцай пераносіць працоўныя дні, каб праваслаўным грамадзянам Беларусі было зручна выканаць свае абавязкі па прыборцы магілаў і ўшанаванні продкаў. Католікі, як і многія беларусы, што адзначаюць Дзяды 1 і 2 лістапада па старажытнай традыцыі, пазбаўлены такой магчымасці, што мае падставы гаварыць аб дыскрымінацыі дадзенай дэнамінацыі».

Калектыўны зварот будзе накіраваны ў Савет Міністраў i Адміністрацыю Прэзідэнта, пiша «Салiдарнасць». 


Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up