Автор: Кацярына БУБЕН

11:40, 31 октября 2017

Культура

remove_red_eye 299

На юбілейным вечары баранавіцкая паэтэса прэзентуе новы зборнік вершаў

Людміла Шувалава. Фота: архіў Intex-press

Літаратурна-музычнае мерапрыемства «Приглашу я друзей на вечёрки» пройдзе 31 кастрычніка, у 15.00, у зале галіновай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая.

Свята прысвечана 70-гадоваму юбілею баранавіцкай паэтэсы Людмілы Шувалавай. На сустрэчы можна будзе пачуць яе песні і вершы, у тым ліку ў сумесным выкананні з унукам Людмілы Аркадзьеўны.

Да свайго юбілею Людміла Шувалава выдала зборнік вершаў «Жыцця сюрпрыз», які будзе прэзентаваць на мерапрыемстве.

У бібліятэцы таксама можна будзе ўбачыць кніжную выставу адлюстравання творчай дзейнасці паэтэсы «Восень, восень чараўніца…».

РЕКЛАМА

ДАВЕДКА

Людміла Аркадзьеўна Шувалава нарадзілася ў 1947 годзе. Паэтэса піша вершы на беларускай і рускай мовах. З 1983 года з’яўляецца удзельніцай літаб’яднання «Плынь», з 1997 года – Грамадскай арганізацыі «Творчае згуртаванне «Святліца».

 


Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up