Сайт Intex-press прызналі лепшым сярод сайтаў рэгіянальных СМІ
Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб'яднаныя Масмедыі» прысудзіла 27 кастрычніка першае месца нашаму сайту на конкурсе «Лепшая рэгіянальная газета 2017 года».
Рамуальд Жабік, супрацоўнік Выдавецкага дома «Інтэкс-прэс», з артыкулам «Мы танцуем на ваших могилах» стаў першым у намінацыі «Краязнаўства».
Дыплом фіналіста ў намінацыі «Гісторыя» атрымала журналістка Intex-press Алена Серыкава за артыкул «20 лет назад в Барановичах заключенные совершили попытку побега из спецвагона. При их задержании погиб 18-летний солдат».