Новости / Общество

Ад 2019 года базавая інфармацыя на сайтах дзяржорганаў будзе абавязкова дублявацца па-беларуску

26.10.2017, 11:12 / remove_red_eye 142 / chat_bubble

На сайтах дзяржаўных органаў і арганізацый базавая інфармацыя павінна быць прадстаўлена на абедзвюх дзяржаўных мовах.

Адпаведную пастанову Савета Міністраў №797 ад 23 кастрычніка 2017 года «Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у Палажэнне аб парадку функцыянавання інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый» падпісаў прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў, пiша «Наша Нiва».

Паводле дакумента па-руску і па-беларуску павінны размяшчацца:

даведкавая інфармацыя пра ведамства;

РЕКЛАМА

інфармацыя пра працу са зваротамі грамадзянаў і працэдуры ў адносінах юрыдычных асобаў;

пералік тавараў і паслуг, выконваемых ведамствам, з цэнамі і тарыфамі;

форма зваротнай сувязі.

А вось дубляваць навіны не абавязкова.

Палажэнні ўступяць у сілу ад 1 студзеня 2019 года.


Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up