Новости / Город

Баранавіцкі касцёл ладзіць міжнародны літаратурны конкурс

19.09.2017, 15:53 / remove_red_eye 463 / chat_bubble

Санктуарый Маці Божай Фацімскай у Баранавічах аб’яўляе міжнародны літаратурна-мастацкі конкурс «Пасланне Маці Божай Фацімскай мне і майму акружэнню». Конкурс мае адкрыты характар, у ім могуць прыняць удзел дзеці, моладзь і дарослыя.

Задача: стварэнне літаратурнага або мастацкага твора, які адлюстроўвае актуальнасць фацімскага паслання для нас, сённяшніх, гэта значыць, асабіста для самога ўдзельніка і яго акружэння.

Мэта конкурсу: ажыўленне прызыву Пані з Фацімы і асабістае прыняцце Яе просьбы аб навяртанні, міру, заступніцтве і ўзнагародзе.

Даты правядзення: 13 кастрычніка 2017 – 1 сакавіка 2018 года. Вынікі падвядуць у маі 2018 года.

РЕКЛАМА

Важна! На конкурс патрэбна прысылаць творы арыгінальныя, раней нідзе не надрукаваныя і не адзначаныя ўзнагародай.

Умовы:

— Літаратурны жанр: малітва, верш, апавяданне. Праца павінна быць на беларускай або рускай мове. Аб’ём: для малітвы і верша – 1 старонка А4, для апавядання – максімальна 2 старонкі А4. Літаратурныя творы будуць ацэньвацца асобна па трох узроставых катэгорыях: дзеці да 15 год, моладзь да 25 год і дарослыя.

— Жанр выяўленчага мастацтва і тэхніка выканання: фарбы алейныя, плакатныя, акрылавыя, тэмпера, акварэль, аловак, туш каляровая, мел, выцінанка, калаж, аплікацыя, змешаная тэхніка выканання. Фармат працы – А3 або А4. Праца не павінна быць канструктыўна прасторавай: разьба, інсталяцыя, фігура на шкле. Яе не трэба браць у рамку або падклейваць. Ацэньвацца будуць па пяці ўзроставых групах: дзеці да 7 год, 8–11 год, 12–15 год, моладзь да 20 год і дарослыя.

Галоўная ўзнагарода – пілігрымка па ўсіх беларускіх Санктуарыях Маці Божай Фацімскай.

Дадатковую інфармацыю можна даведацца па адрасе: konkurs.MBF@tut.by або
225416, г. Баранавічы,
пр-т Савецкі, 16,
Санктуарый Маці Божай Фацімскай,
а. Конрад Патыка SVD.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up