Автор: Карына БАРАБАШ

16:41, 4 сентября 2017

Общество

remove_red_eye 489

У Баранавічах пачнецца восьмы сезон курсаў беларускай мовы «Мова нанова»

На занятках «Мова нанова» выступіць гурт «Čarot». Фота: сацсеткі

Бясплатныя беларускамоўныя курсы пачнуцца 6 верасня і працягнуцца да канца вясны. На іх усе жадаючыя змогуць навучыцца размаўляць па-беларуску і сустрэцца з цікавымі людзьмі краіны.

На першы занятак на курсы прыедзе гурт традыцыйнага беларускага спеву «Čarot». Ён выканае рэкруцкія, лірычныя і абрадавыя песні, паведаміла Intex-press Юля Траццяк, вядучая курсаў.

У мінулым сезоне я раздала сваім вучням хатнія заданні на лета і на будучым занятку буду іх правяраць, – расказала Intex-press Юля Траццяк. – Пасля раскажу навічкам пра перспектывы нашых курсаў і правяду віктарыну, прысвечаную Францыску Скарыне.

Таксама Юлія Бажок, вакалістка гурта «Čarot», пазнаёміць прысутных з новай настольнай гульнёй «Палескія археолагі».

РЕКЛАМА

Заняткі пройдуць у сераду, 6 верасня, па новым адрасе: кафэ «У госці» (вул. Смаленская, 12). Курсы пачнуцца ў 18.30 і будуць працягваццца каля дзвюх гадзін.

Читать также

Поможем Александру жить!

7 часов назад remove_red_eye 2136
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up