Новости / Общество

Баранавіцкі актывіст не можа скласці дамову з камунальнымі службамі, бо ў іх няма бланка на беларускай мове

20.08.2017, 13:31 / remove_red_eye 450 / chat_bubble

Праваабаронца Сяргей Гоўша з цэнтра «Вясна» не заключыў дамову з жыллёва-эксплуатацыйным упраўленнем па прычыне адсутнасці беларускамоўных бланкаў дамовы.

Ва ўпраўленні яму паведамілі, што бланкі дамоваў дасылаюць з міністэрства толькі на рускай мове, паведамляе Радыё Рацыя.

– Ну дык кажу: «Пішыце, патрабуйце ў міністэрства, каб там рыхтавалі на дзвюх мовах. Калі будзе, вы мне патэлефануйце, тады я прыйду, падпішу на беларускай мове», – паведаміў Сяргей Гоўша. – Ужо прайшло больш за месяц, але да гэтага часу мяне пакуль не завуць. Але я іх усё роўна прымушу.

Па словах Сяргея Гоўшы, у свой час ён прымусіў заключыць дамову на беларускай мове праектны інстытут «Брэстгіпразем» і Ляхавіцкае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры.

РЕКЛАМА

 

Чытайце таксама: Сяргей Гоўша: «Галоўнае для мяне – змаганне за нашу незалежнасць»


Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up